Выстава Кшыштафа Градзіцкага «12 месяцаў вачамі мастака» пачала працаваць у краязнаўчым музеі 11 жніўня.
Фарбаваныя драўляныя фігуркі анёлаў-месяцаў года зроблены з дапамогай самых простых прылад: сякеры, пілкі, стамескі.
Драўляныя анёлы-месяцы года выстаўляюцца ў Баранавічах
Выстава будзе працаваць да 6 верасня (менавіта ў гэты дзень можна будзе наведаць яе бясплатна, таму што кожную першую нядзелю месяца ў краязнаўчым музеі уваход вольны).
Даведка
Кшыштаф Градзіцкі нарадзіўся 30 верасня 1960 года ў Седльцах (Польшча), цяпер жыве ў Вулька-Свёнткавай, дзе займаецца гаспадаркай. Народнай творчасцю цікавіцца з юнацтва, а талент да скульптуры праявіўся ў яго яшчэ ў школе. Малюе і піша вершы. Мастак з’яўляецца самавукам. Яго працы выстаўляліся на сусветнай выставе EXPO 2000 у Гановеры.
Любоў Бахурэвіч, intex-press.by