Помнік аўтару «Дудкi беларускай» і «Смыка беларускага», аднаму з пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу ўсталююць у Смаргоні. Такое рашэнне было прынятае ў межах падрыхтоўкі да Дня беларускага пісменства. Чатырохметровая фігура паэта з’явіцца ў гарадскім скверы каля гасцініцы.
Францішак Багушэвіч мае самае непасрэднае дачыненне да Смаргоншчыны. Менавіта тут, у маёнтку Кушляны, ён правёў апошнія гады жыцця, з 1898 па 1900. У доме паэта зладжаны музей.