Інтэрнэт-часопіс «Новая Эўропа» і Агенцтва гуманітарных тэхналогій запрашаюць Вас на прэзентацыю «Даследванні гарадоў Беларусі: еўрапейскі кантэкст», якая адбудзецца 8 чэрвеня (панядзелак) а 17-й гадзіне па адрасе вул. Энгельса 13 (Мінск, канферэнц-зала гастцініцы «Октябрьская», 2 паверх).
Падчас прэзентацыі плануецца прадставіць выданні, прысвечаныя даследванням гарадоў Беларусі ды суседніх краінаў.
· Игра в города: по материалам экспедиций в малые города Беларуси. Сборник научных трудов/ отв.ред. Т. Водолажская. — Минск, 2009.
· Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый / Захар Шыбека. — Вільня: ЕГУ, 2009.
· P.S. Ландшафты: оптики городских исследований. Сборник научных трудов/ отв. ред. Н. Милерюс, Б. Коуп. – – Вильнюс : ЕГУ, 2009.
· Рэйтынг гарадоў Беларусі: умовы развіцця чалавечага капіталу/ У. Валетка . – Мінск: Медысонт, 2009
Пасля кароткай прэзентацыі дадзеных выданняў адбудзецца адкрытая дыскусія, прысвечаная праблемам метадаў даследванняў гарадоў, перспектывам, магчымасцям і падыходам, а таксама ацэнцы развіцця гарадоў у еўрапейскім кантэксце.
У дыскусіі возьмуць удзел аўтары кніг, спецыялісты ў галіне гарадскога развіцця, гісторыі і сучаснасці беларускіх гарадоў, філосафы, мастацтвазнаўцы, архітэктары, а таксама ўсе, хто цікавіцца пытаннямі сучасных беларускіх гарадоў.
Пасля заканчэння дыскусіі будзе прадстаўленая магчымасць набыцця дадзеных выданяў у прадстаўнікоў выдавецтваў (анатацыі выданняў гл. тут)
Запрашаем усіх зацікаўленых!