На сучасных картах горада над Нёманам квартала цi, кажучы па-сучаснаму, мiкрараёна пад назвай “Новы свет” (памiж вулiцамi Горкага i Ажэшкi, лiтаральна побач з гiстарычным цэнтрам) не iснуе. Аднак у экспазiцыi Дома-музея Максiма Багдановiча можна ўбачыць канверт з такiм адрасам: “гор. Гродна, Новы свет, дом Агульнiкава”. Гэты канверт у iм былi ноты для iгры на фартэпiяна) мацi паэта Марыя Апанасаўна атрымала з Пецярбурга. Адам Ягоравiч Багдановiч месца жыхарства сваёй сям’i пасля пераезду ў Гродна ў 1892 годзе таксама звязвае з Новым светам: “Жылi мы на ўскраiне горада, на Новым свеце па Садовай, займалi кватэру ў апошнiм доме злева…”
Першыя пабудовы ў гэтым квартале з’явiлiся ў 1770-х гадах пры гарадзенскiм старасце Антонii Тызенгаўзе, а найбольш актыўна ён пачаў развiвацца напрыканцы ХІХ стагоддзя. У 20—30-х гадах мiнулага стагоддзя, калi горад быў у складзе Польшчы, тут будуюцца драўляныя i мураваныя дамы ў стылi канструктывiзму, якi iмкнецца да стварэння зручнага i камфортнага жылля для заможных асобаў. Тэкст цалкам.