Хутка ў Спiс будуць занесены новыя помнiкi, якiя маюць агульначалавечую каштоўнасць. Чакаць засталося нядоўга: з 22 па 30 чэрвеня ў Севiллi (Іспанiя) праходзiць 33-я сесiя Камiтэта сусветнай спадчыны, на якой i разглядаюцца чарговыя прапановы з розных кантынентаў.
Сёлета краiны, як паведамiлi ў прадстаўнiцтве ААН у Беларусi, прапанавалi на разгляд 30 аб’ектаў — 4 прыродныя, 23 — культурныя i 3 — змяшаныя (г.зн. прыродна-культурныя). Сярод iх 4 — ад груп з некалькiх краiн (транснацыянальныя аб’екты). 7 заявак з’яўляюцца пашырэннем адабраных раней аб’ектаў сусветнай спадчыны. Наша краiна прапанавала матэрыяльную i духоўную спадчыну святой Ефрасiннi Полацкай.
Трэба адзначыць, што ў беларускага аб’екта сёлета даволi сур’ёзныя канкурэнты. Напрыклад, будынкi-шэдэўры такiх краiн, як Аргенцiна, Бельгiя, Францыя, Швейцарыя, Японiя. Аўстрыйскi горад Грац вылучыў свой гiстарычны цэнтр i замак Шлос Егенберг з мэтай пашырэння аб’екта “Гiстарычны цэнтр г. Грац”, Боснiя i Герцагавiна — каштоўнасцi гiстарычнага горада Яйку, Бельгiя — слынны Палац Стоклет, Бразiлiя — Залаты шлях у Парацi i яго пейзаж, Буркiна-Фасо — развалiны Лорапенi.
Сёлета цiкавыя i вельмi экзатычныя прыродныя аб’екты прапанавалi Германiя i Галандыя — Ватовае мора, Iталiя — Даламiты, Рэспублiка Карэя — Карэйскi мелавы бераг дыназаўраў, Расiйская Федэрацыя — Ленскiя слупы, а Фiлiпiны — прыродны парк на рыфах Тубатах. Тэкст цалкам.