У гэтым годзе грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» адзначае 90 гадоў са дня свайго заснавання. З нагоды юбілею ў актавай зале гімназіі г. Браслаў прайшло ўрачыстае мерапрыемства, на якім сабраліся члены згуртавання і госці.
Вядучыя, навучэнцы гімназіі, пасля шчырых слоў прывітання расказалі прысутным гісторыю ўзнікнення арганізацыі, прыгадалі тых, хто стаяў у вытоках яе стварэння. Старшыня раённага грамадскага аб’яднання інвалідаў па зроку Людміла Сінкевіч паведаміла, што сёння ў арганізацыі налічваецца 52 чалавекі, затым яна больш падрабязна спынілася на дзейнасці яе членаў. Л. Сінкевіч адзначыла, што шмат добрых спраў робіцца ў раёне для паляпшэння ўмоў жыцця інвалідаў і іх адаптацыі ў грамадстве.
Затым пасля слоў віншавання і пажадання жыццёвай энергіі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Цяцера і старшыня абласной арганізацыі інвалідаў па зроку Канстанцін Ламчаноўскі ўручылі падзякі самым актыўным членам таварыства.
Часцінку сваёй цеплыні і дабрыні падарылі прысутным і вучні гімназіі, якія падрыхтавалі цудоўны святочны канцэрт.