Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
31.10.2016 | Гісторыя Грамадства У краіне

ТБМ прапануе ўвекавечыць у Шклове памяць рэпрэсаванага пісьменніка Міхася Зарэцкага

Tweet

Таварыства беларускай мовы просіць Шклоўскі райвыканкам паспрыяць ўвекавечанню памяці пісьменніка Міхася Зарэцкага. Да старшыні раённай улады Аляксандра Бойкі звярнуўся кіраўнік Таварыства Алег Трусаў.

20 лістапада — 115 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Касянкова, больш вядомага пад псеўданімам Зарэцкі. На думку актывістаў ТБМ, гэтая дата павінна стаць падставай, каб у тапаніміцы Шклова з’явілася імя пісьменніка.

«Менавіта ў Шклоўскім Зарэчча прайшло дзяцінства будучага пісьменніка і непасрэдна тут нарадзіўся пісьменнікаў псеўданім. На галоўнай вуліцы вёскі некалі знаходзілася царква Святой Тройцы, дзе псаломшчыкам быў яго бацька Яўхім Ануфрыевіч, які адыграў вялікую ролю ў фарміраванні эстэтычных густаў пісьменніка», — цытуе «Свабода» ліст Алега Трусава.

Прапануецца таксама імя пісьменніка надаць адной з бібліятэк, якая размяшчаецца на вуліцы Малая Зарэчная.

У 2013 годзе, калі да райцэнтра далучылі вёску Зарэчча, мясцовыя ТБМаўцы ўжо прапаноўвалі чыноўнікам назваць адну з вуліц у паселішчы імем Зарэцкага. Гэтая ініцыятыва не знайшла падтрымкі.

«Вельмі хочацца спадзявацца, што Шклоўскі райвыканкам у «Год культуры» ўсё ж такі неяк адгукнецца на прапановы» Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны «і імя славутага беларускага пісьменніка з’явіцца ў тапаніміцы Шклова», — адзначаюць у лісце.

Лёс аўтара раманаў «Сцежкі-дарожкі» (1928) і «Вязьмо» (1932) склаўся трагічна. У 1936 годзе яго арыштавалі. Абвінавацілі ва ўдзеле ў «нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі». У 1937-м асудзілі да расстрэлу. У ГУЛАГ была сасланая і жонка пісьменніка.

Наша Ніва

Тэгі: Шклоў

Апошняе ў рубрыцы:

IMG_3725
У краіне

Дзень роднай мовы ў Віцебску (фотарэпартаж)

Канцэртам Андруся Такінданга ў Віцебску 22 лютага завяршылася святкаванне Дня роднай мовы, якое сёлета адбылося па ўсёй краіне. Святочныя імпрэзы прайшлі...

pk_hrodna_2_03_new
Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Прэс-клуб у Гародні “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 2 сакавіка

2 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA выпраўляюцца ў Гародню, каб на адмысловым прэс-клубе абмеркаваць...

IMG_1215
У краіне

Дзень роднай мовы ў Брэсце (фотарэпартаж)

Следам за Мінскам і Гародняй прапануем фотарэпартаж са святкавання Дня роднай мовы ў Берасці, дзе выступілі Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна, а таксама...

IMG_9076
У краіне

Дзень роднай мовы ў Гародні (фотарэпартаж)

Акрамя Мінску адзначалі Дзень роднай мовы і ў іншых гарадах. У Гародню завітаў на свята Зміцер Вайцюшкевіч, які даў цудоўны канцэрт. Глядзіце, як гэта...

Апошнія навіны

    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Віцебску (фотарэпартаж)
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Гародні “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 2 сакавіка
    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Брэсце (фотарэпартаж)
    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Гародні (фотарэпартаж)
    Беларусы свету
    Лявон Юрэвіч: “Сітуацыя з заробкамі ў бібліятэках ва ўсім свеце аднолькавая”
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Брэсце “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 1 сакавіка
    Беларуская мова Грамадства
    За беларускамоўны аўтавакзал у Брэсце
    Літаратура
    Прэзентацыя пяці тамоў дзённікаў Рыгора Барадуліна — 1 сакавіка
    Мастацтва
    Паглядзіце, якую шыкоўную калекцыю нацыянальных строяў пашылі вучаніцы 50-й мінскай гімназіі
    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Мінску (фотарэпартаж)
    Адукацыя
    Беларуская літаратура і мова — на макулатуру
    Гісторыя
    Рэчы з гісторыяй. Гарадзенец сабраў унікальную калекцыю стогадовых артэфактаў сваёй сям’і
    Кіно
    Праект «Беларускія ўікэнды» у новым сезоне пакажа «Уладара пярсцёнкаў» на мове і зладзіць штомесячные паказы ў Гродна
    Беларуская мова
    Каб вярнуцца на ўзровень 1945 года беларускай мове спатрэбіцца паўстагоддзя
    Асоба Беларуская мова
    Чаму валанцёрка з Нямеччыны хоча размаўляць па-беларуску

Афіша

  • 22.02Беларускія ўікэнды: «Форэст Гамп», Уолтэр Міці і Нарнія вяртаюцца ў Мінск
  • 24.02Беларуская дыктоўка 2019 у Магілёве
  • 24.02«Барадулінскі Спеўны Сход» у Віцебску!
  • 24.02«Барадулінскі Спеўны Сход» у Гродна!
  • 24.02«Кто мы и откуда?»: «Бумбокс» снова выступит в Минске
  • 24.02Скандальная самец-рок-группа RU.ST
  • 25.02Адкрытая лятучка з камандай Жывой Бібліятэкі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    • Дзень роднай мовы ў Мінску (фотарэпартаж)
    • Дзень роднай мовы ў Віцебску (фотарэпартаж)
    • Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі”. Сёння апошні дзень рэгістрацыі!
    • Лявон Юрэвіч: “Сітуацыя з заробкамі ў бібліятэках ва ўсім свеце аднолькавая”

Ахова спадчыны

  • Любліншчына рэнесансная
  • АДРАДЖЭННЕ СПАДЧЫНЫ
  • Працэс зменаў ў Кодэкс аб культуры пайшоў
  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM