Набліжаюцца «чорныя» выходныя, калі клюбы-бары сьпяшаюцца прамяняць бляск на трэш, глямур на готыку. Halloween — гэта якраз тое сьвята, калі паспрабаваць на сабе вобраз эма ня сорамна, а заадно можна пакарыстаць усе радасьці касмэтыкі незалежна ад полу. Каб сустрэць Halloween ва ўсеўзбраеньні, патрэбныя тры рэчы: гарбуз — чым большы, тым лепей; касьцюм — чым страшнейшы і ярчэйшы, тым лепей; кампанія — чым сьмялей і авантурней, тым лепей. А вось куды падацца кампаніі ці адзінокаму «зомбі», у нашым аглядзе 10 тэматычных івэнтаў.