Як вы памятаеце, падчас экспедыцыі “У пошуках Цмока” мы патрапілі ў адзіную ў Беларусі пячору каля вёскі Сахновічы Глыбоцкага раёна, на беразе возера Гінькава. Паколькі яна не мела назвы, мы тут жа зразумелі, што яна павінна звацца Цмокавай! У пячоры мы пакінулі нашага фірмовага Цмока, а таксама шыльду “Тут жыве беларускі Цмок”.
Пасля чаго абвесцілі акцыю: кожны, хто патрапіць у пячору і сфоткаецца там (ці сфоткае ўласна шыльду), атрымае ад нас памятныя прызы з цмачынай сімволікай.
І вось на пошту прыйшоў чарговы ліст ад шукальнікаў прыгодаў.