Прэзентацыя адбудзецца ў агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя. М.Горкага 23 снежня ў 14.00.
Тураўскае Евангелле – помнік старажытнаславянскага пісьменства XI стагоддзя. Факсімільныя копіі выдання былі надрукаваныя ў Беларусі па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі накладам 500 асобнікаў. Арыгінал Евангелля быў знойдзены ў Тураве ў 1865 годзе і знаходзіцца на пастаянным захоўванні ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы ім. Урублеўскіх (Вільня). Помнік уяўляе сабой Евангелле з дадатковымі запісамі, дзве з якіх былі зроблены ў пачатку XVI стагоддзя ад імя князёў Астрожскіх.
Падчас прэзентацыі факсімільнага выдання адбудзецца цырымонія перадачы ўнікальнага выдання бібліятэкам і музеям Брэсцкай вобласці.