На ёй прадстаўлена больш за 100 работ, выкананых выхаванцамі аб’яднання па інтарэсах «Архітэктура, дызайн, лепка» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Савецкага раёна.
– Гліна самы прыдатны матэрыял для ажыццяўлення любой фантазіі, – адзначае кіраўнік аб’яднання Тамара Дзмітрыева. – Наша задача далучыць дзяцей да гэтага старажытнага мастацтва.
Дарэчы, Тамара Дзмітрыева з’яўляецца аўтарам скульптур і малых архітэктурных формаў, якія можна ўбачыць у Савецкім раёне. Гэта вядомыя гамяльчанам «Гулівер», «Сонейка», «Яшчарка», «Краты», «Яблыкі».
Выстава працуе да 21 чэрвеня.
Святлана Аляксеева, Гомельская праўда