У цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў адкрылася выстава Марыны Быкавай «Ля алтара мастацтваў».
Аснову экспазіцыі складаюць работы, выкананыя алоўкам, вуглём і крэйдай на незагрунтаваным палатне, якія адлюстроўваюць ацалелыя фрагменты Пергамскага алтара. Грандыёзнае манументальнай збудаванне, упрыгожанае па коле рэльефным фрызам, узведзенае ў 200–х гадах да нашай эры ў горадзе Пергам царом Эўменам II, з’яўляецца найважнейшым помнікам мастацтва эпохі элінізму. Пазнаёміцца з ім на свае вочы можна ў Пергамон–музеі ў Берліне (Германія).