У музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля з 9 верасня пачаў працаваць фотапраект “Алеямі Гомелькага парка”. Гэта выстава работ фотакарэспандэнта “БелТА” па Гомельскай вобласці Сяргея Халадзіліна. У іх аўтар увасобіў прыгажоcць і разнастайнасць, загадкавасць і ўнікальнасць славутасці нашага горада – Гомельскага парка.