Гарадзенскія музыкі правялі невялікі фэст музыкі, якую ў горадзе называюць эксперыментальнай. Выступы гуртоў, у якіх прысутнічае мінімальная колькасць словаў, сабралі амаль сотню слухачоў у будынку былой гарадзенскай рэстарацыі “Шарур”. Для месцічаў выступілі гурты Earworm, Outro Pin, Rope, “Toчка K.”, “Demontazh характера”.
Тыдзень таму ў гэтым жа памяшканні адбыўся канцэрт Піта Паўлава, на які сабралася толькі 15 чалавек, таму гэтым разам спадзяванні арганізатараў спраўдзіліся напоўніцу. Пра стылі і кірункі, у якіх выступаюць гурты, расказаў арганізатар мерапрыемства Сяргей Чабоцька:
– Я б акрэсліў гэты кірунак як псіхадэлік-нойз-рок з дадаткам эмбіэнту. Эксперыментальная музыка – гэта своеасаблівы сінтэз музычных прымочак і эфектаў.
Па словах Сяргея, вялікі фэст такіх гуртоў пад назвай “Рэха” адбудзецца 7 чэрвеня 2014 года на спецыяльнай пляцоўцы на базе адпачынку “Велес”.
Андрэй Мялешка
Фота Андрэя Мялешкі