У Магілёўскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы пісьменніца, сябра СБП Тамара Аўсяннікава прадставіла свой новы зборнік паэзіі «Скрыжалі», які выйшаў у Бібліятэцы СБП «Кнігарня пісьменніка».
Тамара Аўсяннікава
Спадарыня Тамара расказала пра свой шлях у літаратуру і пра асаблівасці новай кнігі.
Надзея Палубінская, Марына Сліўко
Выхаванцы Т. Аўсяннікавай – Алена Быкава, Марыя Грамакова і Паліна Сініцына
Выступілі старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СБП Мікола Яцкоў, мясцовыя літаратары Надзея Палубінская, Марына Сліўко, Сяргей Целеш, а таксама сябры Магілёўскага гарадскога клуба паэзіі “Святліца”, якія адзначылі вялікі ўнёсак Тамары Аўсяннікавай у літаратурна-культурніцкую прастору Магілёўшчыны.
Прагучалі вершы са “Скрыжаляў” у аўтарскім выкананні.
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП, lit-bel.org