У Мiнску адкрылася выстава, прысвечаная святкаванню 510-годдзя надання Мiнску (1499) магдэбургскага права. Яе арганiзатарамі выступiлi Мiнiстэрства культуры, Нацыянальны музей гiсторыi i культуры, Пасольства Германii ў Беларусi i зямельны цэнтр палiтычнай адукацыi федэральнай зямлi Саксонiя-Ангальт. Назва выставы: “Саксонскае люстра” i магдэбургскае права — асновы Еўропы”.
Перад урачыстым адкрыццём выставы выступiў з дакладам “З Магдэбурга ў Мiнск. Агульнаеўрапейская значнасць i нястрачаная прыцягальнасць магдэбургскага гарадскога права” прафесар Хайнер Люк з унiверсiтэта iмя Марцiна Лютэра (Гале-Вiтэнберг).
Экспазiцыя прысвечана ўзнiкненню самага значнага ў Германii зборнiка права — “Саксонскага люстра” i функцыянаванню феадальнага гарадскога магдэбурскага права. Наведвальнiкi змогуць пазнаёмiцца з друкаванымi выданнямi XVІ ст. (Лейпцыг) i манетамi XII—XIII стст. Тэкст цалкам.