16.02.2017 | Беларуская мова У краіне

У школах Магілёўскай вобласці пачаліся інтэрактыўныя ўрокі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom»

Урокі роднай мовы «Чытаем па-беларуску з velcom» з вядомымі дзеячамі беларускай культуры ў якасці настаўнікаў пачаліся ў Магілёўскай вобласці. Першыя інтэрактыўныя заняткі для малодшых школьнікаў ужо прайшлі ў Горках, Асіповічах і Крычаве. У Горках у межах праекта таксама прайшла сустрэча пісьменніка, галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка» Уладзіміра Ліпскага са студэнтамі Горацкага педагагічнага каледжа.  У лютым і сакавіку да адукацыйнай ініцыятывы далучыцца «Культурная сталіца Беларусі-2017» Бабруйск і Магілёў.

У Горках"Чытаем па-беларуску" ад velcom

«Чытаем па-беларуску з velcom» – сацыяльна-адукацыйная ініцыятыва рэспубліканскага маштабу, галоўная мэта якой – развіць цікавасць малодшых школьнікаў да беларускай мовы і літаратуры. У ёй ужо прыняло удзел больш  за 14 000 малодшых школьнікаў з Мінска, Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Ініцыятарам праекта з’яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У Магілёўскай вобласці незвычайныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры правядуць такія ж незвычайныя настаўнікі: пісьменнік Уладзімір Ліпскі, вядучы праграмы «Падарожжа дылетанта» Юрый Жыгамонт і пісьменніца-казачніца Алена Масла. У пастаяны склад настаўнікаў праекта таксама ўваходзяць пісьменніца Раіса Баравікова і Наталля Бучынская.

«Быць настаўнікам у такім праекце – адчуваць сябе патрэбным, адчуваць упэўненасць у тым, што твая справа прыносіць карысць – фарміруе духоўнасць у дзецях , –расказаў пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Уладзімір ЛіпскіБо мова, літаратура і культура ў цэлым – тое, без чаго духоўнасць прадставіць нельга. На ўроках я не ацэньваю дзяцей, а прашу, каб тыя ацанілі мяне. Гэта іх вельмі падбадзёрвае і захапляе. У такім фармаце атрымліваецца сапраўды добры дыялог пра мову і літаратуру. Так склалася, што многія стагоддзя беларуская мова не могла фарміравацца паўнавартасна. І зараз, такімі вось маленькімі крокамі, як праект «Чытаем па-белруску з velcom», мы адраджаем нацыянальную ідэнтычнасць, фарміруем культурную спадчыну. Такія праекты – прыклад для ўсіх беларускіх  кампаній».

У Магілёўскай вобласці "Чытаем па-беларуску" ад velcom

Запрошанымі настаўнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» часта становяцца і іншыя вядомыя дзеячы культуры, спорту, тэатральнага мастацтва. Так у праекце ўжо бралі ўдзел Аліна Талай, Алег Страхановіч, Зміцер Ліхтаровіч, Алег Лепешанкоў і іншыя. Усяго ў Магілёўскай вобласці займальныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры пройдуць у 25 установах адукацыі


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика