Выйшла ў свет кніга Аркадзя Падліпскага і Веры Рогач «Віцебскія куранты», якая распавядае пра гадзінік на гарадской ратушы.
У кнізе распавядаецца пра гісторыю з’яўлення гадзінніка на вежы ратушы, пра тое, як у розныя часы набываліся, усталёўваліся і абслугоўваліся механізмы для яго. Выданне прасочвае пасляваенную лінію гадзіннікавых наглядчыкаў, якія забяспечвалі працу віцебскіх курантаў. Таксама чытач зможа даведацца, калі і чаму галоўны гадзіннік горада сыграў мелодыю «Радзіма мая дарагая» ў апошні раз і што чакае яго ў далейшым.
Кніга выдадзена Віцебскай абласной друкарняй тыражом усяго 200 асобнікаў. Як паведаміў «ННВ» Аркадзь Падліпскі пакуль ёсць магчымасць набыць брашуру ў двух кнігарнях Віцебска – размешчаных на вуліцах Кірава і Суворава.