Чарговая вандроўка ад МГА “Гісторыка” адбудзецца 30 чэрвеня. Падчас вандроўкі можна будзе не толькі дазнацца шмат новага пра знакамітага беларускаг паэта Я.Купалу, але і даведацца пра цікавыя факты з жыцця іншых паэтаў і пісьменнікаў.
Хто такі Уладзімер Самойла і як ён звязваны з Янкам Купалай?
Дзе Якуб Колас напісаў “Сымона-музыку”?
Пра якое месца казаў Купала “Тут усяк арэчак гаворыць з табой”?
На гэтыя пытанні вы зможаце атрымаць адказы падчас нашай вандроўкі.
Вандроўка ладзіццца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Падрабязнасці па тэлефоне: +375297610794 (Кірыла)