Выстава карцін “Водар кахання”, дзе кожны твор валодае сваім унікальным пахам, мастачкі Зоі Луцэвіч адкрываецца ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведамілі ў гісторыка-культурнай установе.
Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена каля 40 твораў розных жанраў і кірункаў. Асаблівасць праекта ў тым, што ён ператварае ў жыццё ідэю, якая не мае аналагаў, – злучыць два сусветы – візуальны і нюхальны – у адным творы мастацтва. Палотны з кветкавай серыі – эксклюзіўныя духі, якія існуюць адначасова і як жывапісны твор, і як самая сапраўдная парфумерыя.
Кожная карціна мае свой арыгінальны водар. Напрыклад, вось ад “сіняй” вее марскім ранішняй паветрам, ад “ружовай” зыходзіць п’янлівы пах бэзу і маліны.
Акрамя мастачкі, над выставай працавалі яшчэ некалькі чалавек. Адзін з іх – вядомы ў свеце парфумер, член Нью-Йоркскай акадэміі навук Алег Выглазаў. Менавіта ён, “удыхнуўшы” жывапісныя букеты Зоі Луцэвіч, пераўтварыў іх у духі.
Пазнаёміцца з арыгінальнай экспазіцыяй можна да 30 жніўня.
Юлія Лысенка, БелТА