14.12.2016 | Беларуская мова Літаратура У краіне

Вядомыя беларусы выканалі вершы класікаў для радыёпраекта «Чытаем па-беларуску з velcom»

Год культуры ў Беларусі сацыяльны адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» завяршае незвычайнай паэтычнай акцыяй. З 14 па 27 снежня эфіры радыё «Мір» прагучаць вершы беларускіх класікаў у выкананні настаўнікаў праекта, а таксама спецыяльных гасцей. Упершыню да праекта далучыліся гімнастка Меліціна Станюта, футбаліст Віталь Радзівонаў, акцер тэатра і кіно Павел Харланчук.

staniuta

Вершы класікаў таксама прачыталі пісьменнікі Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Алёна Масла, Наталля Бучынская, тэлевядучы Юрый Жыгамонт, вядучы радыё «Мір» Канстанцін Юманаў, кіраўнік аддзела па развіцці фіксаванай сувязі velcom Павел Ганчар. Удзельнікі праекта абралі творы паэтаў і пісьменнікаў, чые юбілеі Беларусь адсвяткавала сёлета: Максіма Багдановіча, Цеткі, Кандрата Крапівы, Змітрака Бядулі, Івана Мележа. У прыватнасці ў выкананні Меліты Станюты можна будзе пачуць верш Івана Мележа «Жураўлі», а Віталь Радзівонаў запісаў твор Максіма Багдановіча «Возера».

«Я вельмі рады, што змог прыняць удзел у такой цікавай ініцыятыве. Такія праекты дапамогаюць звярнуць увагу людзей на літаратуру, культуру і гісторыю нашай краіны. Ёсць верагоднасць таго, што той, хто захапляецца футболам, таксама зацікавіцца і незвычайнай паэтычнай ініцыятывай. Яна можа натхніць людзей, захапіць творчасцю паэтаў. Магчыма, з’явяцца такія ж тэленавітыя творчыя людзі, якімі былі класікі беларускай літаратуры», – адзначыў вядомы футбаліст клуба БАТЭ, лепшы бамбардзір чампіяната Беларусі 2016 года Віталь Радзівонаў.

Адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» ахапіў ужо 14 000 вучняў 2–3 класаў у 4 рэгіёнах Беларусі. Галоўная мэта праекта – развіць цікавасць у малодшых школьнікаў да беларускай мовы, літаратуры і культуры. Для ўрокаў распрацавана спецыяльная інтэрактыўная праграма. Праводзяць заняткі незвычайныя настаўнікі – вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты і акцёры. Адмысловымі гасцямі праекта часта таксама становяцца беларускія спартоўцы і тэлевядучыя. Ініцыятарам «Чытаем па-беларуску з velcom» з’яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Вершы класікаў ужо гучалі на вялікім адкрытым ўроку «Чытаем па-беларуску з velcom», які прайшоў у парку імя Янкі Купалы ў Мінску 28 мая. 16 лістапада ў гродзенскім Новым замку адбыўся спецыяльны занятак, прысвечаны 125-гадоваму юбілею Максіма Багдановіча.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика