Паэтычны тэатр “Арт. С” запрашае 17 верасня 2010 года на вечарыну-фарс “Восень і іншыя коткі”. Бяруць удзел творцы, якія спяваюць і пішуць самі па сабе: Генрых Далідовіч, Валянціна Коўтун, Георгій Ліхтаровіч, Валянцін Лукша, Рагнед Малахоўскі, Маргарыта Прохар, Тацяна Сівец, Людміла Сільнова, Ганна Федарук і інш. Вядоўцы: Зміцер Арцюх і Аксана Спрынчан. Чакаем усіх, хто любіць восень і котак у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна 12 А) а 18-й гадзіне (пятніца). Уваход, як і выступы, вольны.