Арганізатары конкурса “Цішоткі вольных беларусаў” пасля доўгіх перамоў і ваганняў журы вызначылі пераможцаў конкурса прынтоў. На конкурс атрымана больш за 100 прац ад 44 удзельнікаў.
Вырашана кожнае з трох прызавых месцаў раздзяліць паміж двума ўдзельнікамі, дадаткова вызначаны тры пераможцы ў намінацыі “Беларуская свабода” ад Руху “За свабоду”, чатыры пераможцы ў намінацыі “Будзьма беларусамі!” і адзін прыз глядацкіх сімпатый.