Выстава карцін мастакоў «Крычаўскай школы» адкрылася ў мастацкім музеі Паўла Масленікава. Выставачны праект аб’яднаў некалькі пакаленняў мастакоў так званай «Крычаўскай школы», заснавальнікам якой стаў Анатоль Герашчанка. У 1977 годзе ён на базе студыі выяўленчага мастацтва адкрыў дзіцячую мастацкую школу ў Крычаве, у якой падрыхтаваў плеяду жывапісцаў.
У ліку яго былых вучняў і паслядоўнікаў, якія сталі прафесійнымі мастакамі, Вячаслаў Лазараў, Мікалай Ліханенка, Пётр Сцебіхаў, Сяргей Масіха, Уладзімір Ерафееў, Андрэй Ігнатушка, Раман Коршунаў, Антон Вырва. На выставе іх творчасць прадстаўлена ў жанрах пейзажу, партрэта і нацюрморта. У складзе экспазіцыі і працы Анатоля Герашчанкі.
Выстава будзе працаваць да канца бягучага месяца.
Галіна Хітрыкава, mogilevnews.by