Нядаўна мы завялі instagram ды сталі перад дылемай: якія хэштэгі выкарыстоўваць: расейскія ці беларускія. На першым этапе вырашылі выкарыстоўваць усе магчымыя ва ўсіх варыяцыях напісання. Тады нам стала цікава, яікя абласныя цэнтры самыя актыўныя ў гэтым плане. Знаёмцеся з падрабязнай статыстыкай.
Размеркаванне расейскамоўных назваў #гарадоў (за ўвесь час) выглядае наступным чынам:
Як бачым, Менск (#Минск) апярэджвае ўсе абласныя цэнтры разам узятыя, а #Гомель на прадказальным (ці не?) другім месцы. Варта ўлічыць колькасць насельніцтва гарадоў, тады сітуацыя трохі змяняецца. Прыводзім адносную частату прыгадак назва/тыс.чал.
Другое месца займае Брэст (#Брест), а Гомель апускаецца на апошні радок. У нас у горадзе гэты паказчык складае толькі 62 паведамленні на тысячу насельніцтва за ўвесь час існавання сэрвісу.
Мы былі б не мы, каб не паспрабавалі разабрацца, як выглядае сітуацыя з беларускамоўнымі назвамі абласных цэнтраў. Наколькі беларускамоўныя хэштэгі папулярныя? Тут варта адзначыць, што са статыстыкі выпаў “універсальны” #Гомель, напісанне якога па-беларуску не адрозніваецца ад расейскага. Прыводзім інфаграфіку, у якой мы аб’ядналі розныя варыяцыі напісання назваў Горадня/Гародня/Гродна, асобна паставім Менск і Мінск:
Дзеля справядлівасці прывядзем гэтыя самыя варыяцыі назваў.
Самыя сціплыя беларускамоўныя ў Магілёве: Магілёў — 35, Магілеу — 3, Магілеў — 1.
Гродна — 351, Гародня — 291, Горадня — 47 — такім чынам, бачым, як называюць свой горад самі беларускамоўныя жыхары Гродна.
Брэст — 548, Берасце — 88, Берасьце — 11, Бярэсце — 6 — і тут прыхільнікаў акадэмічнага варыянта значна болей.
Іншых варыяцыяў на вечар 24 верасня мы не знайшлі.