У выходныя ў радавым маёнтку Агінскіх на Смаргоншчыне адбыўся фэст “Залесьсе запрашае сяброў”. Імпрэза, ініцыяваная мясцовымі ўладамі, мела на мэце прыцягнуць увагу да палацавага комплексу, дзе цягам двух дзясяткаў гадоў на пачатку ХІХ стагодзьдзя жыў і працаваў вядомы кампазытар, дыплямат, паўстанец Міхал Клеафас Агінскі. Вагі мерапрыемству дадала прысутнасьць асобаў, чыё жыцьцё зьвязанае з гэтымі мясьцінамі — грамадзкіх дзеячаў, прадстаўнікоў дзяржаўных структураў.
Мясцовыя жыхары зь цяжкасьцю прыгадваюць, каб пад закансэрваванымі сьценамі маёнтку Агінскага віравала столькі народу. Хтосьці завіхаўся сярод вырабаў народных майстроў, нехта дэгуставаў залескія прысмакі, іншыя занялі месцы ў імправізаваным амфітэатры, дзе пад гукі сусьветна вядомага палянэзу ля-мінор дэманстравалі сваё майстэрства танцоры. Чытаць далей.