Радзівілаўскія чытанні, якія прайшлі ў Жодзіне, былі прысвечаныя заснавальніку горада — Багуславу Радзівілу
Жодзіна яшчэ нядаўна лічылася адным з наймаладзейшых беларускіх гарадоў — у 1963 годзе гарадскі пасёлак атрымаў статус горада, ад гэтай даты доўгі час і вялі адлік. А што, да гэтага часу там людзі не жылі?