16.12.2013 | У краіне

З’явіліся папяровыя копіі беларускіх замкаў — праект “Замкі Беларусі для дзяцей”

Яшчэ у 2012 годзе Ігар Адасік з Горадні зрабіў папяровую копію гарадзенскага замка Вітаўта для сваёй маленькай дачкі Адэлі. Праз некаторы час да замка Вітаўта далучыўся папяровы замак Гедыміна ў Лідзе. Так стварэнне папяровых замкаў для дачкі паступова ператварылася ў маштабны праект, вынікам якога стала ўзнікненне серыі папяровых набораў дзіцячай творчасці «Замкі Беларусі».

 

grodna_papercastle_01Узнікла пытанне: а чаму б не рабіць такія замкі для ўсіх беларускіх дзетак, каб яны разам са сваімі бацькамі маглі займацца творчасцю, адначасова вывучаючы гіcторыю роднага краю? На дадзены момант у серыю ўваходзяць замак Вітаўта ў Горадні, замак Гедыміна ў Лідзе, Мірскі замак, скончаная праца над Мажэйкаўскай царквой-крэпасцю.

Кожны набор уключае ў сябе гістарычную даведку, інструкцыю па складанні замка, мадэль замка ў разгортцы на 3-5 старонках А4, сувенірны магніт. На думку стваральнікаў праекта, такія мадэлі могуць паспяхова выкарыстоўвацца бацькамі і дзецьмі дома, настаўнікамі на ўроках гісторыі Беларусі (у якасці нагляднага дапаможніка) і проста стаць добрым падарункам маленькаму беларусу.

Сувязь са стваральнікамі праекта “Замкі Беларусі”: +375 29 352-07-52almer@tut.by.

 

A4 Grodno-face (1)

Тэгі: , , , ,

Адзін каментар у “З’явіліся папяровыя копіі беларускіх замкаў — праект “Замкі Беларусі для дзяцей””

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика