6 лютага ў Берліне адбылася прэзентацыя англамоўнага часопісу «Belarus Inside-Out» — «Беларусь знутры і звонку» — супольнага праекту парталаў plotki.net (Берлін) і generation.by (Мінск). Выданне паўстала па выніках лета–2009, калі маладыя журналісты і фатографы з Грэцыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Румыніі, Аўстрыі аб’ядналіся з беларускімі калегамі-аднагодкамі, каб супольна зруйнаваць стэрэатыпы, што склаліся пра нашу краіну на Захадзе, асвятліць «надзённыя і адначасова «малатыповыя» аспекты жыцця сённяшняй Беларусі.