Сайт Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Камунікат.org папоўніўся двума нумарамі гарадзенскага навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопісу Гістарычны Альманах.
Сёньня на сайт трапілі два чарговыя нумары – 13 і 14.Гістарычны Альманах з 1998 году выдае Беларускае Гістарычнае Таварыства, а навуковым рэдактарам гэтага часопісу зьяўляецца Аляксандр Краўцэвіч.13 нумар гэта матэрыялы VI навуковай канферэнцыі Беларускага Гістарычнага Таварыства КАЛАБАРАЦЫЯ Ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ (Менск, 22 верасня 2007 г.)
У сваю чаргу, у 14 нумары Гістарычнага Альманаху знойдзеце між іншым артыкулы Яна Рыхліка з Прагі пра Фармаванне “нацыянальнай гісторыі” як сутнасці нацыянальнай ідэі і нацыянальнай ідэалогіі (на прыкладзе чэхаў), Рышарда Радзіка зь Любліна пра Падабенствы і розніцы паміж беларускім і чэшскім нацыятворчым працэсам у 19 – пачатку 20 ст. ды Андрэя Самусіка зь Менску пра Русіфікацыю сістэмы асветы на беларускіх землях ў апошняй трэці 18 – другой палове 19 ст.
Запрашаю на сайт Камунікат.org.