Ва ўтульных сценах кавярні «Камяніца» пра падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі” 15 верасня адбылася прэзентацыя другой часткі кнігі Алеся Белага «Наша страва». Гэты чалавек збірае і пераўтварае старажытныя рэцэпты беларускай кухні.«Наша страва», у сваю чаргу, за адзінаццаць гадоў існавання пераўтварылася ў паўнавартасны прект. Пачаткам кнігі была серыя гістарычна-культуралагічных нарысаў, якія друкаваліся ў «Нашай Ніве» пачынаючы з 2006 году.
Другое выданне «Нашай стравы» — гэта складанка іх усіх пад адной вокладкай.
Алесь Белы
Алесь адразу папярэдзіў, што не трэба ставіцца да яго меркавання як да ісціны ў апошняй інстанцыі, а пасля «прайшоўся» па ўсіх недахопах, якія мае на сённяшні дзень беларуская кухня. Сярод іх малая распаўсюджанасць беларускіх страваў: «Колькасць рэстаранаў у Мінску, якія б гатавалі беларускія стравы, можна пералічыць на пальцах адной рукі. Такая сітуацыя не толькі ў нас, але з еўрапейскіх краінаў, напэўна, найгоршая».
Ігар Бабкоў і Ігар Логвінаў
Яшчэ адной цяжкасцю Алесь лічыць незасвоеныя фарматы інфармацыйных крыніц па нацыянальнай кулінарыі: «Вінаватая ў гэтым не ўлада, людзі самі абіраюць, якую ежу ўжываць, і ніхто не прымушае абіраць фаст-фуд. Папрокі бюракратам безадрасныя. Вырашыць праблемы ў гэтай галіне культурнага развіцця можна толькі высілкамі грамадскіх арганізацый ды прыватнымі прадпрымальніцкімі ініцыятывамі».
Імідж нацыянальнай кухні таксама не радуе: «Чарка і шкварка псуюць беларускі імідж. Перабольшанасць існуе і ў дачыненні да страваў з бульбай у беларускай культуралогіі».
Андрэй Такінданг
Добрым прыкладам можа служыць гісторыя з’яўлення крамбамбулі — навукова пацверджаная, яна выкладзена ў кнізе у нарысе Віктара Корбута, Сучасная ж версія яе ўзнікнення мае элементы містыфікацыі, Алесь не адмаўляе яе, але лічыць гэта проста маркетынгавым крокам.
Выступае гурт “Гаротніца”
Прыкладам рэалізацыі ідэяў Алеся можна лічыць рэстаран «Камяніца», з’яўленне кулінарных фэстаў, вяртанне піўных і гарэлкавых брэндаў, пакуль што не па рэцэптуры, а па стварэнні новых брэндаў і іх іміджу, але і гэта можна лічыць крокам наперад. На гэтым Белы не спыняецца: «У мяне ёсць што расказаць і вытворцам малочных прадуктаў».
Алесь намагаецца вярнуць кухні Беларусі нацыянальнае аблічча, але не ўкладаць у сваю дзейнасць нацыяналістычнага аспекту.