«Арт Сядзіба» распачынае праект «Беларускамоўныя»

19.09.2018 19:00 - 19:00 Арт Сядзіба (пр. Машэрава, 18) Уваход вольны

19 верасня ў «Арт Сядзібе» распачынаецца праект «Беларускамоўныя».

Беларускамоўныя — штотыднёвыя сустрэчы ў «Арт Сядзібе» з носьбітамі беларускай мовы. Свае гісторыі распавядуць артысты, музыкі, паэты, людзі незвычайных прафесіяў, а таксама сантэхнікі, юрысты, прадавачкі.

Кожны тыдзень героямі імпрэзы становяцца па 2 асобы.

Пачуем унікальныя гісторыі звязаныя з беларускай мовай і жыццём людзей, якія размаўляюць па-беларуску. Мова ў музыцы, мова ў краме, мова ў каханні.

Першыя героі праекта «Беларускамоўныя».
Алесь Таболіч — лідэр гурта ZNICH. На сцэне больш за 20 гадоў.
Марына Дубатоўка — студэнтка БДУ. У адзін дзень вырашыла перайсці на беларускую мову і не зацягнула. Ужо год размаўляе па-беларуску.

Як прасоўваць метал на роднай мове, і ці шмат негатыву адчула на сабе студэнтка, калі перайшла на беларускую мову. Пра хітрыкі, лайфхакі і цікавыя гісторыі будзе размаўляць у сераду 19 верасня, у першай сустрэчы праекта «Беларускамоўныя».

Зрабі свой крок да роднай мовы!
Машэрава, 18 / 19:00

Падзея УК.

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Майстар-класы па пісанках і пасхальных вяночках у Гомелі (12+)

12.04.2025 (12:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

«Мова Нанова» з Аляксандрам Чарнухам ва Уроцлаве

12.04.2025 (17:00 - 19:00) Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (Szewska, 49 (3 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ