Loading Events
Google
6xGdu90xTTM
Іншае
Бізнес-сняданак «Invent Yourself” пройдзе ў Менску
Пачатак: 23.04 (11:00)
Пасля рэгістрацы
Кошт: Неабходна рэгістрацыя
23 красавіка з 11:00 да 12:30 пройдзе бізнес-сняданак «Invent Yourself”, арганізаваны студэнцкімі арганізацыямі БАСС і ЦРСІ з удзелам дырэктара Deal.by Максіма Марыніча. Тэма сустрэчы – рынак працы ў сферы электроннай камерцыі.
Што такое бізнес-сняданкі ад «Invent Yourself»? Гэта дзелавыя гутаркі з экспертамі ў сферы бізнесу і вобласці HR, а таксама з адмысловымі гасцямі праекта, якія дзеляцца сваімі вопытам і парадамі ў пытаннях працаўладкавання або адкрыцця ўласнага бізнэсу за кубачкам кавы ці гарбаты. Тут можна не толькі даведацца шмат карыснай інфармацыі, але і асабіста пагутарыць з адмысловымі гасцямі праекта «Invent Yourself”. Праект прызначаны для моладзі да 26 гадоў.
Удзельнікі праекту змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, аспектаў правы для адкрыцця сваёй справы, а таксама актуальныя і апошнія навіны аб рынку працы ў самых розных сферах дзейнасці. Акрамя таго, важным складнікам ўдзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку.
Удзел у бізнес-сняданку абсалютна бясплатны, аднак патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраныя на падставе заявак. Зарэгістравацца можна да 21 красавіка, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежавана (30!).


Апошнія навіны

Яндекс.Метрика