Гурт Re1ikt запрашае ўсіх ахвотных пакаштаваць эксклюзіўны напой за нязмушанай размовай ва ўтульнай атмасферы і пад добрую музыку.
На дэгустацыі гарбаты “Рэліктавы лес”, створанай адмыслова да перавыдання дыска “Лекавыя травы”, прагучаць кампазіцыі з гэтага альбома ды ўлюбёныя публікай песні.
18 сакавіка, “Грай-кафэ” (г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33). Пачатак у 19:00.
Уваход: 3,5 р. (чэк-бар – гарбата “Рэліктавы лес”)
Інфалінія: +37544 733 22 45
Гурт Re1ikt спалучае сучасныя музычныя плыні з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае. Калектыў выкарыстоўвае рэдкія духавыя і перкусійныя інструменты, а таксама незвычайныя гітарныя эфекты. У кампазіцыях каманды спляліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас.
Re1ikt атрымаў шэраг музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве і Расіі.