Loading Events
Google
kazka-pra-piatra
Іншае
Дзіцячая ялінка «Калядная Казка пра Казу і Пятра»
Пачатак: 26.12 (12:00)
Кафэ-клуб «Грай»
(Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33)
Кошт: 10р.
Тэлефон: +375 (29) 651-78-98; +375 (44) 787-60-38;

Выдатны падарунак для вашых дзетак — музычная беларускамоўная ялінка «Калядная казка пра Казу і Пятра». Гэта супольны праект гурту «VURAJ» і тэатральнага праекту Андрэя Саўчанкі. У праграме: музычны спектакль, калядныя гульні, танцы, спевы, конкурсы ды іншыя забаўкі з прыемнымі падарункамі.

Пра спектакль:
Раней на зямлі амаль не было Зімы і Ночы. Таму што руплівая Каза сябравала з Сонцам і не давала яму адпачываць. Аднойчы яе сустрэў заможны гаспадар Пятро. Запрасіў Пятро Казу да сябе ў дом, бо была ў яго адна бяда — не было ў іх з жонкай дзетак. А ведаў Пятро, што Каза шчасце прыносіць. Пагадзілася Каза. А далей…

Прыходзьце і прыводзьце сваіх дзетак у святочных строях. На кожнай імпрэзе будуць вызначацца ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных строяў, якія атрымаюць падарункі ад «Арт Сядзібы» і крамы symbal.by.

Даты правядзення ялінкі: 26, 27 і 28 снежня 2016 году, а таксама 4, 5 і 6 студзеня 2017 году.

Збор гасцей: 12:00.
Працягласць мерапрыемства — 60 хвілін.

Месца правядзення: кафэ «Грай», г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33.

Квіткі можна набыць тут.

Чакаем дзетак ад 5 да 13 гадоў з іх бацькамі. Для бацькоў і дзяцей да 3-х гадоў уваход вольны!

Падрабязная інфармацыя тут і па тэлефонах: +375 (29) 651-78-98; +375 (44) 787-60-38.



Апошнія навіны

Яндекс.Метрика