This movie requires Flash Player 9

Loading Events
Google
Rykapisnay_Kniga_24_Foto_Sal
Іншае
Музейныя заняткі “Рукапісная кніга” для дзетак 5–8 гадоў
Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
(Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, 116)
Кошт: 2.80

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае 24 сакавіка а 18-ай гадзіне дзетак 5–8 гадоў і іх бацькоў на заняткі па тэме “Рукапісная кніга”.

У старажытныя часы кніга была зусім не падобная да сучаснай. На занятках дзеткі дазнаюцца пра асноўныя формы кнігі, а таксама пра матэрыялы, якія даўней выкарыстоўваліся для пісьма. Ці цяжкая праца рукапісца? Чым і на чым пісалі ў даўніну? На гэтыя і іншыя пытанні дапытлівыя наведвальнікі атрымаюць адказы.

Дзеткі створаць сваё ўнікальнае пяро і “ператворацца” ў рукапісцаў.

Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца праз дыялог, гульні і творчасць.

Пачатак 18.00.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыялам для творчага задання: 2.80 (два рублі восемдзесят капеек).

Адрас: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, 116, г. Мінск

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.



Апошнія навіны

Яндекс.Метрика