This movie requires Flash Player 9

Loading Events
Google
NaviBand_22
Канцэрты
Праводзім «NaviBand» на Еўрабачанне!
Палац прафсаюзаў
(Мінск, пр-т Незалежнасці, 25)
Кошт: 12-25 рублёў

Напярэдадні ад’езду ў Кіеў на конкурс «Еўрабачанне-2017» гурт «NaviBand» падрыхтаваў для беларускіх слухачоў і прыхільнікаў сапраўдны падарунак – 22 красавіка вялікі сольны акустычны канцэрт у Палацы культуры прафсаюзаў.

Ужо 3 траўня NaviBand удзельнічае ў першай рэпетыцыі на Еўрабачанні: новая аранжыроўка, новыя вобразы, новая пастаноўка… Але гэта ўсё чакае нас у траўні.

22 красавіка на мінскім канцэрце NaviBand абяцае лепшыя песні, новую падачу і жывое гучанне.

«Гэты канцэрт важны дня нас. Ён будзе сур’ёзнай падтрымкай перад ад’ездам на «Еўрабачанне», – распавядаюць музыкі NaviBand. – Абавязкова праспяваем песні з новага альбома «Ілюмінацыя». А вось ад спецэфектаў і дэкарацый мы адмовіліся, увесь акцэнт зробім на музыцы. Спецыяльнае святло на сцэне дапаможа стварыць нам утульную, камерную і, можна сказаць, хатнюю атмасферу».

Нагадаем, што NaviBand прадставіць Беларусь на «Еўрабачанні-2017» з песняй «Гісторыя майго жыцця». На сцэну конкурса беларусы выйдуць у другім паўфінале, 11 траўня.

Вялікі акустычны канцэрт гурта «NaviBand» пройдзе 22 красавіка ў Палацы прафсаюзаў (пр-т Незалежнасці, 25).

Квіткі можна набыць анлайн на ByCard.by і symbal.by (толькі балкон).

А таксама ў касах горада:
— Symbal.by (пр. Незалежнасці, д. 58, ГЦ «Маскоўска-Венскі», 4 паверх, пакой 430)
— Пераход каля ГУМа
— ГЦ «Galileo», крама «Электрасіла» (вул. Бабруйская 6)
— ГЦ «Няміга 3» (вул. Няміга, 3, 3 паверх, пав. 44 «Stolica GSM»)
— і ў іншых касах горада.

Квіткі: 12-25 рублёў

 



Апошнія навіны

Яндекс.Метрика