Loading Events
Google
afisha18-02-2017Zhybul
Іншае
Пешая экскурсія “Культурныя загадкі Трактарагорада…”
Пачатак: 18.02 (12:00)
ст.м. Трактарны завод
(Мінск, выхад у бок МТЗ)
Кошт: удзел бясплатны
Тэлефон: +375297040018;

Пешая экскурсія па літаратурна-мастацкай мапе жылога пасёлка МТЗ

Узорны сацгарадок Трактарнага завода яшчэ на этапе свайго будаўніцтва (2-я пал. 1940-х гг.) быў праслаўлены беларускімі паэтамі і пісьменнікамі. Быў папулярны ён сярод мастакоў, літаратараў, аўтараў дакументальных кіназамалёвак і ў наступныя дзесяцігоддзі. А ў наш час гэтыя атмасферныя вуліцы і двары сталі сапраўдным скарбам для сучаснай кінаіндустрыі і крыніцай натхнення для шматлікіх фатографаў. Зомбі, сланы, трупы ды следчыя – каго толькі не бачылі ля сваіх дамоў мясцовыя жыхары! Больш за тое – мноства знакамітых дзеячоў мастацтва, культуры, палітыкі – нарадзіліся і жылі ў знакамітым Трактарагорадзе. Па літаратурна-мастацкай мапе гістарычнага пасёлка вас правядзе Віктар Жыбуль – вядомы беларускі паэт, архівіст, мясцовы жыхар.

12.00, 18 лютага (субота)

на беларускай мове

ад ст.м. Трактарны завод (выхад у бок МТЗ)

удзел бясплатны, без запісу

інфармацыя:

+375297040018

вк, fb – Менскі велашпацыр

www.mienskbiketour.by



Апошнія навіны

Яндекс.Метрика