Loading Events
Google
00a56da0b2bf4634c11fd4d0e4e930fb-thumb-735x1500-w
Літаратура
Сустрэча з Антанінай Хатэнкай і Таццянай Грыневіч
Пачатак: 18.02 (18:00)
Сядзіба-музэй Народнага майстра Міколы Тарасюка
(, Стойлы, Пружанскі раён)

“Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў”

Уладзімір Караткевіч

“У прасторы Святла”

 

Сустрэча-роздум з Антанінай Хатэнкай, паэткай, этнакультуролагам, Таццянай Грыневіч, спявачкай, музыкантам

пра Нас, пра Час, пра Дом

пра Шлях, пра Свет і Слова

куды ідзём-жывём

пад продкавай Аховай

 

Гісторыя творыцца штоімгненна, і мы паяднаны з папярэднікамі і наступнікамі Мовай, Песняй, Памяццю.

Мы вечныя праз наша Майстэрства чуць і гаварыць.

Будзем жа Разам слухаць і гаварыць – адзін з другім і з гісторыяй, адзін да другога і ў будучынь.

Гаварыць са сваім горадам і сваім Краем.

Слухаць свае спаміны і свае згадкі – жывыя галасы Заўсёднасці.

 

18-га лютага, 18 00

Сядзіба-музэй Народнага майстра Міколы Тарасюка

ў вёсцы Стойлы Пружанскага раёну

 

19-галютага, 13.00

Музэй-сядзіба “Пружанскі палацык”

 

Сустрэчы пройдуць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.



Апошнія навіны

Яндекс.Метрика