Loading Events
Google
Страсті
Канцэрты
“Велікодныя званы” ў Вялікім тэатры оперы і балета
Вялікі тэатр оперы і балета
(Мінск, пл. Парыжскай Камуны, 1)

21 красавіка наш тэатральны храм мастацтва ператворыцца ў сапраўдны храм – упершыню тут прагучыць “малітва ў бронзе”.

Дырэктар школы званароў Мінскага епархіяльнага кіраўніцтва і загадчык аддзела званароў Мінскага духоўнага вучылішча, лаўрэат міжнародных конкурсаў, магістр мастацтваў Багдан Бярозкін прадставіць наведвальнікам Вялікага тэатра музычную праграму “Велікодныя званы”, якая будзе выканана на адзінай у Беларусі перасоўнай званіцы. Толькі ў гэты вечар ўсім, хто завітаў у Вялікі тэатр, спадар Багдан Бярозкін раскажа і прадэманструе, якія званы ўдзельнічаюць у Вялікодным перазвоне і Благавесце, як “спявае” найбуйнейшы і самы маленькі звон, што ляжыць у аснове праваслаўнага перазвону і г.д. Вы даведаецеся пра гісторыю званоў, што прадстаўлены на перасоўнай званіцы, пра спосаб іх вырабу, адчуеце той містычны эфект, які аказвае “малітва ў бронзе”.

Кажуць, перазвон можа вылечыць чалавека ад хвароб душы і цела. Такім жа цудадзейным эфектам валодае і сапраўднае мастацтва. 21 красавіка на сцэне Вялікага тэатра Беларусі – балет-легенда, харэаграфічны баёпік пра князёўну з трыма імёнамі. “Страсці (Рагнеда)” А.Мдзівані ў пастаноўцы народнага артыста СССР Валянціна Елізар’ева стаў сенсацыяй Міжнароднага фестываля балета Benois de la Danse 1996 года і быў  адзначаны найвышэйшай узнагародай.

Запрашаем вас далучыцца да нашага свята нацыянальнага музычнага і харэаграфічнага мастацтва. Пачатак праграмы “Велікодныя званы” – у 18.15 у фае тэатра. Абяцаем – будзе цікава!



Апошнія навіны

Яндекс.Метрика