Лічыцца, што шахматы – гэта чорна-белая гульня. Проціваборства двух колераў – белыя супраць чорных. Але погляд мастака смела аспрэчвае гэта сцверджанне , разглядзеўшы ў гульні значна больш адценняў. Змешваючы фарбы на палітры магчыма стварыць мноства колераў. Так і ў шахматах. Незлічоныя камбінацыі фігур ўтвараюць кампазіцыю гульні. Кожны ход, ад стратэгіі да ўвасаблення, мае сваю фарбу. Колер, як змястоўную сутнасць. З дапамогай мастацтва аўтар карцін спасцігае псіхалогію шахматных паняццяў, маляўніча іх інтэрпрэтуючы. Хуткая гульня мае дынамічны малюнак. Засяроджванне гульцоў афарбавана глыбокімі, насычанымі адценнямі. Гульня дзяцей – яркая, з чыстымі колерамі. Тысячы разумовых аперацый калейдаскопам раскрываюцца на шахматнай дошцы.
Выстава адбудзецца ў межах Чэмпіянатаў Еўропы па класічных шахматах і Чэмпіянату Свету па хуткіх шахматах і бліцы сярод хлопчыкаў і дзяўчынак да 8, 10, 12 гадоў.
Выстава працуе з 29.05 па 11.06.2017
Сустрэча з аўтарам адбудзецца 29.05 а 19 гадзіне.
Месца правядзення : Палац Спорту, Мінск, пр. Пераможцаў, 4