Loading Events
Google
makar_08_cr
Літаратура
Юрый Несцярэнка ў Магілёве
Пачатак: 17.03 (18:00)
Грамадскі цэнтр "Кола"

17 сакавіка а 18.00 у грамадскім цэнтры “Кола” г. Магілёва адбудзецца выступленне аўтара і выканаўцы Юрыя Несцярэнкі і гурта “Мірнае Мора”, а таксама прэзентацыя кнігі Юрыя Несцярэнкі “Звычайны шоу-бізнес”.

Звычайны шоу-бізнес

“Звычайны шоу-бізнес” – гэта першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі, якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі — рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры.

Назва зборніка мае глыбока іранічны кантэкст, абумоўлены як асабістым досведам аўтара, так і агульнакультурнай сітуацыяй у Беларусі.

Мерапрыемства адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Шчыра запрашаем!



Апошнія навіны

Яндекс.Метрика