Прэзэнтацыя новай кнігі з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” “ЯК. Азбука паводзінаў” Сяргея Дубаўца адбудзецца 16 верасьня ў Менску.
Бясстрашныя эсэ пра мадэлі этыкі для аўтарытарнага грамадзтва. Замест звыклых запытаў Хто вінаваты і Што рабіць, аўтар шукае адказ нак магічнае пытаньне Як.
Прэзэнтацыя продзе ў Малой зале імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Пачатак у 18.00. Уваход вольны.