21 лістапада суполка «Рубон» Наваполацкай гарадской арґанізацыі ТБМ імя Ф.Скарыны запрашае на сустрэчу з кіраўніком гісторыка-культурніцкай інстытуцыі «Polonica-Lithuanica», перакладчыкам кнігі «Рэвалюцыя і Контррэвалюцыя», рэдактарам газеты «Літва» Аляксандрам Янам Стральцовым-Карвацкім. Сустрэча прысьвечаная разгляду тэмы «Кансэрватызм і нацыяналізм: падабенства і розьніца ідэалоґій».