Летась ў Магілёве быў разбураны палаца-паркавы комплекс каталіцкага арцыбіскупа Станіслава Богуша-Сестранцэвіча 18 стагоддзя, які перад гэтым страціў статус недатыкальнасці. Натуральна, узнікла пытанне: ці можа здарыцца нешта падобнае з іншымі помнікамі архітэктуры Магілёва, напрыклад, з будынкамі па вуліцы Віленскай?
З такім пытаннем Магілёўскае ТБМ звярнулася да старшыні Магілёўскага гарвыканкама С. П. Барадаўкі ў канцы студзеня. Зварот быў накіраваны праз афіцыйны сайт Магілёўскага гарвыканкама city.mogilev.by. Але паколькі пытанне было зададзена па-беларуску, адказ на яго давялося чакаць больш чым паўтара месяцы. На жаль, беларускамоўная версія згаданага сайта не карыстаецца папулярнасцю ні ў наведвальнікаў інтэрнет-старонкі, ні ў яе стваральнікаў. Тэкст цалкам.