У межах агульнанацыянальнай грамадскай кампаніі «Будзьма!», рэдакцыя інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню «Дзедзіч» праводзіць СМС-віктарыну «Будзьма беларусамі!».
Вам патрэбна толькі адказаць на 5 пытанняў, даслаць свой СМС з адказамі на нумар 8(029)8089794, пасля чаго сярод уладальнікаў нумароў з правільнымі адказамі будзе метадам «выпадковага выбару» абрана 10 пераможцаў, якія атрымаюць падарункі ад кампаніі «Будзьма!».
Узор СМС-адказа: «1)а, 2)б, 3)в, 4)г, 5) Каліноўскі. (Прозвішча і Імя)»
А зараз пытанні віктарыны №1:
1. Псеўданім паэта-сатырыка Атраховіча:
а) Танк;
б) Крапіва;
в) Купала;
г) Бурачок;
2. Курапаты – гэта…
а) месца масавых растрэлаў ахвяраў сталінізму;
б) першы калгас на тэрыторыі Беларусі;
в) вышэйшая кропка краіны над узроўням мора;
г) старажытная частка Мінску;
3. Першы сучасны беларускі горад, які атрымаў Магдэбурскае права:
а) Мінск;
б) Брэст;
в) Полацк;
г) Гродна;
4. Што такое «тарашкевіца»?
а) беларуская народная страва;
б) тыповы беларускі мат;
в) беларускі дарэформенны правапіс;
г) «брага» па-беларуску;
5. Знакаміты мастак і кампазітар з Берасцейшчыны, які ўдзельнічаў у паўстанні 1830-1831 гг.
Адказы прымаюцца да 16 лістапада на нумар 8(029)8089794.
Пераможцы атрымаюць СМС з віншаваннем, а потым арганізатары звяжуцца для ўзгаднення перадачы прыза.
Усяго плануецца правесці 5 такіх віктарын. Самых актыўных удзельнікаў усіх 5-ці этапаў таксама чакаюць прыемныя сюрпрызы.
Можна пачынаць зарывацца ў энцыклапедыях