Апошнім часам у асяродку беларускіх гісторыкаў назіраецца пэўны зрух, які з боку назіральніка-аматара можа падацца нейкім сур’ёзным, амаль ідэйным разладам.
Агучаны В.Булгакавым (“Гісторыя беларускага нацыяналізму”), працягнуты і паглыблены Алесем Белым, Алегам Латышонкам і Ігарам Марзалюком, ён часам выходзіць за межы чыста навуковай дыскусіі і набывае рысы ці то палітычнай дуэлі, ці то публічнага канфлікту. Спрэчкі часам ператвараюцца ў сваркі, дзе недалёка да ўзаемных абраз ды іншых “неканструктыўных” дзеяньняў. Зыходзячы з гэтага, можа скласьціся ўражаньне, што ў беларускай гістарыяграфіі настаў сур’ёзны крызіс ці нават “раскол” паміж прыхільнікамі “ліцьвінскай” і “русінскай” плыні. Ці так гэта на самой справе і наколькі гэта сур’ёзна? Паспрабуем зрабіць невялікую рэтраспекцыю. Тэкст цалкам.