Незвычайную вечарыну правяло ў Мiнску таварыства “Беларусь-Польшча”.
І нават не проста вечарыну, а сумоўе — так самi арганiзатары акрэслiлi фармат iмпрэзы. Яе тэмай стаў Нясвiж i Радзiвiлы ў лiтаратуры i музыцы. Арганiзатары вечара, таварыства “Беларусь-Польшча”, не прагадалi з тэмай. Нават не паглыбляючыся ў роздумы, многiя з нас згадаюць Радзiвiлаў, якiя мелi дачыненне да лiтаратуры — Францiшку Уршулю, Мiкалая Крыштафа Сiротку, Рыбаньку, слынную мецэнатку беларушчыны Магдалену Радзiвiл… Больш дасведчаныя людзi назавуць яшчэ Удальрыка Крыштафа, Юзэфа Мiкалая, Ганну Алiмпiю, Кацярыну… Кажучы пра музыку, мы згадаем выдатнага кампазiтара канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя Мацея Радзiвiла, i, безумоўна, аўтара оперы “Фаўст” Антонiя Радзiвiла. Прычым лiбрэта для таго “Фаўста”, як вядома, напiсаў сам Гётэ. А пасля пакiнуў нататку ў сваiм дзённiку: “Прыязджаў князь Радзiвiл, паказаў мне музыку, пасля якой я зразумеў — “Фаўст” павiнен быць на сцэне”. Тэкст цалкам.