Нарэшце з’явіўся чарговы выпуск нашага “Гістарычнага Альбому”. Гэты нумар цалкам прысвечаны візуальным вобразам ВКЛ, такім як класічныя выявы местаў, іх планы, панарамы бітваў і больш дробным, кшталту малюнкаў лакальных мясцовасцяў з розных актавых дакумантаў. Усё, што атрымалася сабраць больш-меньш прыстойнай якасці, разам звыш 60 дакумантаў. Фармат “ГА” на гэты раз павялічаны да А4, каб не сляпіцца…