Цяпер кожны аматар мінуўшчыны нашай краіны зможа віртуальна пазнаёміцца з выстаўкамі і калекцыямі аднаго з самых буйных музеяў краіны — Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, на сайце http://history.museum.by, прэзентацыя якога адбудзецца ў межах Музейных чытанняў “Гістарычная навука і музейная экспазіцыя”, прадстаўлена інфармацыя пра гісторыю музея, яго філіялы, а таксама апошнія публікацыі супрацоўнікаў установы. Тэкст цалкам.